Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларус ехаў у Літву з італьянскай візай, але яго развярнулі на мяжы. Расказваем, у чым прычына і як не трапіць у такую сітуацыю
  2. Улады вызначылі, колькі беларусы будуць працаваць у наступным годзе. Відаць, іх рашэнне вам не спадабаецца
  3. Оказывается, в РФ еще два года назад вышел первый беларусско-российский учебник по истории. Мы его прочли и отыскали много удивительного
  4. Бывшего беларусского силовика задержали в оккупированном Крыму, пытали там в СИЗО, а потом передали Беларуси — «Вясна»
  5. На крупных заводах тысячи свободных вакансий. Какие зарплаты предлагают
  6. «Справа ліфцёра». У Магілёве затрыманы серыйны забойца дзяўчынак і жанчын, які хаваўся больш за 20 гадоў
  7. Помните, замглавы Администрации Лукашенко посетила женскую колонию? Узнали, как заключенных заставили готовиться к ее приезду
  8. Банкі абавязалі прымаць купюры, якія «свецяцца»
  9. Ці страціла Беларусь суверэнітэт і незалежнасць? Меркаванне
  10. Российское командование перебрасывает десантные подразделения из-под Часова Яра на Херсонщину. Что это — смена приоритетов? Мнение ISW
  11. Гісторыя, падобная да той, што здарылася з маці Кацярыны Ваданосавай, можа закрануць многіх. Як дзейнічаць у такой сітуацыі — раіць юрыст
  12. Чыноўнікі прыдумалі, як змагацца з «дармаедамі» — караюць іх рублём (і гэта не камуналка па павышаных тарыфах)
  13. Стала вядома, чаму бізнесовец Аляксандр Машэнскі, які трапіў пад санкцыі Польшчы, пакінуў сваю «ганаровую» пасаду
Читать по-русски


/

Злучаныя Штаты вядуць перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам не столькі дзеля вызвалення палітвязняў, колькі для ўстанаўлення канала сувязі, праз які можна даносіць пазіцыю Вашынгтона да Уладзіміра Пуціна. Пра гэта заявіў спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Украіне Кіт Келаг, адказваючы на пытанне журналіста «Люстэрка» на Варшаўскім форуме па бяспецы. Пры гэтым палітык пацвердзіў, што адміністрацыя Трампа ўсведамляе: Лукашэнка можа вызваліць аднаго, а потым «схапіць яшчэ дваіх».

Спецпредставитель президента США Кит Келлог на Варшавском форуме по безопастности. Польша, 30 сентября 2025 года. Фото: pulaski.pl
Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг на Варшаўскім форуме па бяспецы. Польшча, 30 верасня 2025 года. Фота: pulaski.pl

Журналіст «Люстэрка» спытаў у генерала Келага, ці выгадная ЗША ўгода, у выніку якой беларускія ўлады вызваляюць нейкую колькасць палітвязняў, але потым арыштоўваюць нават большую колькасць людзей. Так, паводле інфармацыі беларускіх праваабаронцаў, пасля вызвалення пры пасярэдніцтве амерыканскага боку 52 чалавек у верасні агульная колькасць палітвязняў не толькі не зменшылася, але і вырасла: паводле звестак на 5 верасня іх налічваласяь 1198 чалавек, а на 26 верасня — ужо 1201.

— Думаю, мы ўсе ведаем, хто такі Лукашэнка, і разумеем ягоную тактыку ў Беларусі. Дазвольце мне прывесці невялікую перадгісторыю. Прэзідэнт Трамп падаў руку многім розным людзям, спрабуючы знайсці нейкае рашэнне ў гэтай вайне (Расіі з Украінай. — Заўв. рэд.). Мы хочам быць упэўненыя, што ў нас ёсць некалькі каналаў для ўзаемадзеяння, а не адзін. А Лукашэнка цяпер шмат камунікуе з прэзідэнтам Пуціным, — пачаў свой адказ Келаг.

Ён патлумачыў, што галоўная мэта візітаў яго намесніка Джона Коўла ў Мінск — пошук рашэнняў па вайне ва Украіне.

— Мы завязалі адносіны [ з Лукашэнкам], каб забяспечыць наяўнасць адкрытых каналаў сувязі. Гэта было трэба, каб усе нашыя пасланні даходзілі да прэзідэнта Пуціна. Вось чаму мы гэта зрабілі. Мы ад пачатку ехалі туды не дзеля вызвалення палітвязняў. <…> Галоўная мэта — знайсці найлепшае магчымае рашэнне для вайны паміж Украінай і Расіяй, — заявіў Келаг.

Пры гэтым прадстаўнік Белага дома даў зразумець, што амерыканскі бок цалкам усведамляе тактыку афіцыйнага Мінска.

— У нас у Амерыцы ёсць прымаўка, сэнс якой у тым, што мы «не ўчора нарадзіліся». Мы разумеем, што Лукашэнка вызваліць аднаго, а потым, імаверна, схопіць яшчэ дваіх. <…> Мы не наіўныя. Мы выдатна ведаем, што ён робіць. Ні на секунду не сумнявайцеся ў гэтым.

Аднак, паводле генерала, вызваленне людзей — важнае.

— У яго больш чым тысяча палітвязняў, і іх вызваленне — гэта станоўчы пабочны эфект ад таго, што адбываецца. Мы гэта разумеем. <…> Калі мы выцягнем хаця б аднаго — гэта ўжо перамога. Так што, з майго пункту гледжання, Джон Коўл заслугоўвае поўнай ухвалы за сваю працу, — сказаў на заканчэнне Кіт Келаг.

Нагадаем, у 2025 годзе адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа актывізавала кантакты з афіцыйным Мінскам. Пасля візітаў амерыканскіх прадстаўнікоў у Мінск 21 чэрвеня на волю выйшлі 14 палітзняволеных, у тым ліску Сяргей Ціханоўскі. 11 верасня, пасля чарговага візіту прадстаўніка Трампа Джона Коўла ў Мінск, стала вядома пра вызваленне яшчэ 52 вязняў, якіх дэпартавалі ў Літву. Сярод іх быў і вядомы палітык Мікалай Статкевіч, які адмовіўся пакідаць краіну і якога, імаверна, вярнулі ў калонію.

Чытайце таксама