Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Бывшего беларусского силовика задержали в оккупированном Крыму, пытали там в СИЗО, а потом передали Беларуси — «Вясна»
  2. Гісторыя, падобная да той, што здарылася з маці Кацярыны Ваданосавай, можа закрануць многіх. Як дзейнічаць у такой сітуацыі — раіць юрыст
  3. Помните, замглавы Администрации Лукашенко посетила женскую колонию? Узнали, как заключенных заставили готовиться к ее приезду
  4. Оказывается, в РФ еще два года назад вышел первый беларусско-российский учебник по истории. Мы его прочли и отыскали много удивительного
  5. Ці страціла Беларусь суверэнітэт і незалежнасць? Меркаванне
  6. На крупных заводах тысячи свободных вакансий. Какие зарплаты предлагают
  7. Беларус ехаў у Літву з італьянскай візай, але яго развярнулі на мяжы. Расказваем, у чым прычына і як не трапіць у такую сітуацыю
  8. Улады вызначылі, колькі беларусы будуць працаваць у наступным годзе. Відаць, іх рашэнне вам не спадабаецца
  9. Банкі абавязалі прымаць купюры, якія «свецяцца»
  10. Российское командование перебрасывает десантные подразделения из-под Часова Яра на Херсонщину. Что это — смена приоритетов? Мнение ISW
  11. Чыноўнікі прыдумалі, як змагацца з «дармаедамі» — караюць іх рублём (і гэта не камуналка па павышаных тарыфах)
  12. «Справа ліфцёра». У Магілёве затрыманы серыйны забойца дзяўчынак і жанчын, які хаваўся больш за 20 гадоў
  13. Стала вядома, чаму бізнесовец Аляксандр Машэнскі, які трапіў пад санкцыі Польшчы, пакінуў сваю «ганаровую» пасаду
Читать по-русски


/

Злучаныя Штаты знялі санкцыі з авіякампаніі «Белавія» ў першую чаргу з меркаванняў бяспекі палётаў, а таксама каб пазбавіць беларускія ўлады магчымасці выкарыстоўваць самалёты для «гнюсных мэтаў». Пра гэта на Варшаўскім форуме па бяспецы заявіў спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг.

Спецпредставитель президента США Кит Келлог на Варшавском форуме по безопасности. Польша, 30 сентября 2025 года. Фото: pulaski.pl
Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг на Варшаўскім форуме па бяспецы. Польшча, 30 верасня 2025 года. Фота: pulaski.pl

Генералу задалі пытанне пра прычыны зняцця санкцый з беларускага нацыянальнага авіяперавозчыка, на што ён адказаў, што гэтае рашэнне «даволі простае».

— Гаворка ідзе пра авіякампанію, якая ў асноўным лётае на «Боінгах» ці «Эйрбасах». Яны аддаюць перавагу таму, каб іх самалёты не падалі з неба, — заявіў Келаг.

Паводле яго, Вашынгтон даў зразумець афіцыйнаму Мінску, што гатовы пайсці на саступкі, каб гарантаваць бяспеку палётаў, але выставіў сустрэчныя ўмовы.

— Наш каментар у іх адрас быў такім: «Прывядзіце ў парадак сваю авіякампанію, каб вы маглі лётаць на сваіх самалётах з запчасткамі «Боінга», і мы здымем гэтую санкцыю, гэтую яе частку. Але вы не мусіце выкарыстоўваць іх у гнюсных мэтах, — падкрэсліў прадстаўнік Трампа.

У якасці прыкладу «гнюсных мэтаў» Келаг прывёў перавозку мігрантаў у Беларусь для наступнай нелегальнай перапраўкі іх праз мяжу ў ЕС, што, з ягоных словаў, «часам адбываецца».

— Гэта нашае патрабаванне як бы кажа: «Добра, мы бачым, што адбываецца, не лічыце нас дурнямі», — дадаў генерал.

Нагадаем, 11 верасня прадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам абвясціў пра зняцце санкцый з «Белавіі». Пазней Бюро прамысловасці і бяспекі Мінгандлю ЗША ўдакладніла, што абмежаванні знятыя з васьмі самалётаў Boeing, якія цяпер могуць выконваць міжнародныя рэйсы і праходзіць тэхабслугоўванне з выкарыстаннем амерыканскіх запчастак.