Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. В США заявили, что контроль над Донецкой областью — единственный нерешенный вопрос на мирных переговорах. В Кремле не согласны — ISW
  2. Лукашенко дал прогноз на конец зимы. Синоптики с ним не согласны
  3. Золушка современной Беларуси. Как логопед из Шклова оказалась на верхушке империи развлечений, зарабатывающей миллионы
  4. Беларуска открыла визу и отправилась в поездку, но не учла важную деталь, из-за которой могла остаться на пару часов на «нейтралке»
  5. Коронация откладывается. Арина Соболенко второй год подряд проиграла в финале Открытого чемпионата Австралии — рассказываем главное
  6. В кинотеатрах страны покажут фильм пропагандиста Азаренка. В «Беларусьфильм» его назвали «поистине уникальным произведением»
  7. Мария Колесникова ответила, поддерживает ли она по-прежнему Светлану Тихановскую
  8. Пара сняла «бабушатник» и преобразила его за 700 долларов. Хозяева увидели результат и подняли аренду
  9. Ночью в воздушное пространство Польши залетели «объекты из Беларуси». Их отслеживали военные
  10. В Витебске десятки домов остались без отопления ночью в морозы. Аварию устранили к утру
  11. А вы из Западной или Восточной Беларуси? Рассказываем, что жители этих регионов раньше думали друг о друге (много неприятного)
  12. Беларуска рассказала, что получила «повестку за неуборку снега» вокруг авто


Reform.by

У Варшаве 16 верасня ўзяў старт Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі, на які з’ехаліся сотні дзеячаў беларускай культуры і мастацтва з розных гарадоў Еўропы, паведамляе Reform.by.

На адкрыцці Кангрэсу выступіў «Вольны хор». 16 верасня 2023 года. Фота: Reform.by.
На адкрыцці Кангрэсу выступіў «Вольны хор». 16 верасня 2023 года. Фота: Reform.by.

На адкрыцці падзеі ўдзельнікаў віталі заснавальніца арганізацыі Інбелкульт 2.0 і кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская, адмысловы прадстаўнік МЗС Польшчы па ўзаемадзеянні з дэмакратычнымі сіламі Беларусі Артур Міхальскі, старшыня Беларускага ПЭНа, беларуская літаратарка, праваабаронца Таццяна Нядбай, прадстаўнік Бюро культуры Артур Юзвік.

У сваёй прамове Таццяна Нядбай нагадала пра нясупэнны працэс жорсткіх рэпрэсій, які адбываецца ў Беларусі.

— Рэпрэсіі пусцілі карані. Кожны дзень у нас новыя затрыманні, новыя прысуды, здараюцца смерці ў турме. Сёння мы, беларусы, не маем сваёй дзяржавы, мы маем краіну, якую павінны ў гэту дзяржаву вярнуць <…>. Але ў Беларусі знішчаецца не толькі беларуская культура, але польская, і літоўская, — працгянула яна. — Дзеяч польскай культуры, журналіст Анджэй Пачобут знаходзіцца ў калоніі беларускага рэжыму, асуджаны на восемь гадоў. Прапагандысты малююць з Польшы жахлівага ворага. Між тым нас — Беларусь, Польшчу — лучыць вялікі перыяд супольнай гісторыі, супольнай культуры і ўзаемадзеяння. Я хачу падзякаваць Польшчы, якая сёння стала для нас часовым домам, і якая дапамагае нам вытрымаць тут, выжыць і штосьці зрабіць для нашай краіны.

16 верасня ў праграме запланаваны тры даклады-дыскусіі ў агульных панэлях.

«Культурная эміграцыя — мiнулае i сучаснасць» з удзелам даследчыцы гісторыі беларускай эміграцыі, кандыдата гістарычных навук, галоўнай рэдактаркі альманаха «Запісы БІНіМ» Наталлі Гардзіенка; прафесаркі ўніверсітэта Казіміра Вялікага ў Быдгашчы, гісторыкам, палітолагам Аленай Глагоўскай; беларускім мастаком, куратарам, аўтарам лекцый па беларускім мастацтве Андрэем Дурэйкам. Мадэратарка сустрэчы — старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.

У 14.30 возьме старт дыскусія «Магчымасці і шляхі ўзаемадзеяння еўрапейскiх і беларускіх культурных арганізацый». Тут спікерамі выступяць: культурны менеджэр, дырэктар Старамейскага Дома культуры Марцін Ясінскі; дырэктар Бюро культуры Артур Юзвік; дырэктарка Інстытута імя З. Рашэўскага Эльжбэта Вратноўска; каардынатар ініцыятывы Razam Kunst аб’яднання беларусаў Нямеччыны «Razam» e.V., рэжысёр Зміцер Чарткоў; сяброўка Пашыранай Рады асацыяцыі RAZAM e. V., кіраўніца працоўнай групы па культуры, адна з арганізатарак фестывалю беларускай культуры ў Нямеччыне Minsk x Minga Іна Валіцкая; арт-менеджэрка, сузаснавальніца і арт-дырэктарка Ambasada Kultury, галерэі сучаснага мастацтва «Ў», галерэі «Падземка» Ганна Чыстасердава. Мадэратарка сустрэчы — дырэктарка берлінскага філіяла Інстытута Пілецкага, каардынатарка, куратарка, прадзюсерка і сцэнарыстка культурных і музейных праектаў Ханна Радзіёўска.

І кульмінацыяй першага дня Кангрэсу стане круглы стол «Прафесійнае мастацтва: экспертыза, падтрымка i развіццё», у якім сваімі меркаваннямі падзеляцца: беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч; каардынатар культурных праграм Гётэ-Інстытута ў Варшаве Iгар Куксiн; грамадска-палітычная дзеячка, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Беларусі Аліна Коўшык, старэйшы супрацоўнік Фонду дэмакратыі для Беларусі Нямецкага фонду Маршала ЗША Марына Рахлей і рэгіянальная дырэктарка Дацкага інстытута культуры ў Эстоніі, Латвіі і Літве Лізавета Дубінка-Гушча. Мадэратарка дыскусіі — Ханна Радзіёўска.

17 верасня ўдзельнікаў форуму чакаюць круглыя сталы, абмеркаванні і дыскусіі па адмысловых панэлях-напрамках: выдавецкая справа, візуальнае мастацтва, тэатр, беларускае традыцыйнае мастацтва.

На літаратурных чытаннях фрагменты сваіх твораў прачытаюць паэтка, літаратарка Юля Цімафеева і пісьменнік Альгерд Бахарэвіч.

Азнаёміцца цалкам з праграмай Кангрэсу можна тут.

Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі — вынік сумесных намаганняў беларускіх экспертаў і арганізацый, з’яўляецца важным крокам да паляпшэння ўзаемадзеяння, стварэння эфектыўнай мадэлі супрацоўніцтва як унутры Беларусі, так і на міжнароднай арэне. Яго місія — даследаванне актуальнай сітуацыі, стварэнне ўмоў для развіцця беларускай культуры і захаванне культурнай спадчыны. Мерапрыемства ладзіцца ў Варшаўскім цэнтры крэатыўнасці 16−17 верасня.